Сэмінары па кароткамэтражнай дакумэнталістыцы
21 – 24.10.2011, Замак Іянітаў, Лагаў
„Я рады, што цэлыя чатыры дні буду мець магчымасць абменьвацца досьведам і
думкамі зь беларускімі калегамі, кінаідэі якіх заслугоўваюць падтрымкі і
рэалізацыі. Доўгія гады мы працуем над тым, каб стварыць з дапамогай камэры
вобраз нашай часткі Эўропы, дзе яшчэ ня скончылася барацьба і ня ўсё так, як мы
хацелі б. Мне зусім не замінае
тое, што гэты вобраз часамі больш складаны для сучаснага сьвету мэдыйнага
хаосу. Пакуль ёсьць гледачы, якія хочуць глядзець нашыя фільмы, працаваць
варта”.
Кшыштаф
Капчыньскі, Eureka Media
У сеэмінары ўзялі ўдзел 12 аўтараў кінапраектаў з Беларусі, польскія дакумэнталісты, выкладчыкі і прадстаўнікі іншых мэдыя-ўстановаў, няўрадавых арганізацый, кінафэстываляў, а таксама беларускія журналісты і перакладчыкі.
Прэзэнтацыі новаствораных беларускіх праектаў суправаджалі ілюстраваныя даклады аб польскай школе кінадакумэнталістыкі:
Бэата Дзяновіч, рэжысэрка малодшага пакаленьня, гаварыла аб мастацтве кінамантажу.
Падчас сэмінару былі абмеркаваныя тэмы літаратурнай нормы пра падрыхтоўцы прэзентацыі праектаў, даклад Яна Замойскага „Чаму не трэба баяцца прадусара”, даклад Кшыштафа Капчыньскага аб падрыхтоўцы прадусарскіх пакетаў, прадусаванні і фінансаванньні фільмаў і іх дыстрыбуцыі на сусьветным рынку. Яраслаў Каменьскі прэзэнтаваў дзейнасьць тэлеканалу “Белсат”.
Дарота Рашкоўска прадставіла “Dragon Forum” і Акадэмію польскага дакумэнту, а таксама “сьцежку да Оскара” кароткамэтражнага фільма Марцэлія Лазіньскага „Poste Restante”, які яна сама прадусавала. Мартына Лакуцееўска і Якуб Папялецкі прэзэнтавалі Фэстываль польскіх кароткамэтражных фільмаў “Short Waves” (www.shortwaves.pl) і фрагмэнты фільмаў з каталёгу Future Shorts (www.futureshorts.com) – найбуйнейшай у сьвеце прамацыйнай пляцоўкі кароткамэтражнага фільма.
У сэмінары таксамаўзялі ўдзел Ежы Каліна з тэлевізіі TVP Białystok і Павел Мажэйка з “Белсату”.
Перакладчыкі: Алег Барцэвіч , Сьвятлана Курс, Агнешка Смульчыньска.
Асобнае дзякуй за фотаздымкі для:
Бэаты Дзяновіч, Мікалая Яздона, Аляксандра Матафонаўа, Агнешкі
Смульчыньскей, Дароты Рашкоўскай.