_Праекты

_папярэдні
Аляксандр Матафонаў / Багдан Арлоў - "Чалавек са сьцягам" - кансультацыя Марыя Змарч-Качановіч

Сяргей Каваленка — бескампрамісны, моцнай волі малады чалавек, які шчыра верыць у беларускую нацыянальную ідэю. Нехта называе Сяргея Каваленку героем, нехта лічыць яго блазнам, нехта проста — вар'ятам. Героем — бо ён вывешвае забаронены бела-чырвона-белы сьцяг у самых нечаканых месцах на злосьць міліцыянтам, блазнам — бо перакананьні Сяргея простыя і часам наіўныя; вар'ятам — бо ён гатовы памерці за тое, у што верыць. Мы спрабуем паглядзець на Каваленку зь іншага боку — як на простага беларуса, які жыве на ўскраіне абласнога цэнтру, любіць жонку і гадуе дзяцей, чытае кнігі і працуе.

Аляксандр Матафонаў - сцэнарыст, рэжысэр, вядоўца. Скончыў Беларускі Дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры па спэцыяльнасьці драматургія, Беларускі калегіюм па спэцыяльнасьці журналістыка, а таксама рэжысэрскія і тэлевізійныя курсы ў Санкт-Пецярбургу. З 1999 году працуе на тэлевізіі (з 2004 году- спэцкарэспандэнт). Сцэнарыст, рэжысэр, вядоўца. Стварыў шэсьць аўтарскіх праектаў, больш за 200 праграмаў і тэлефільмаў рознай тэматыкі: “Цені і постаці”, “Біяграфія слова”, Альхімія слова”, “Нашы рэчы”, “Адкрыты архіў”, і гістарычна-культурную праграму “Лябірынты”  (Тэлеканал "Лад"). Стаў пераможцам беларускага тэлеконкурсу "Тэлевяршыня" ў намінацыі ”Найлепшы сцэнарыст (трэцяе месца ў 2005), “Найлепшая гістарычна-культурніцкая праграма” (другое месца, тэлепраграма “Нашы рэчы”, 2006 г.). Удзельнік і пераможца Міжнароднага форуму і Міжнародных тэлефэстываляў у Польшчы (Экалягічны форум EKORAJ, Міжнародны фэстываль прыродазнаўчых фільмаў імя братоў Вагаў), прысьвечаных прыродзе і экалёгіі.

Аўтар і рэжысэр дакумэнтальнага фільму-інтэрвію “Як посуху” пра беларускага паэта Рыгора Барадуліна (2010 г.)

Багдан Арлоў— скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2004 годзе (факультэт гішпанскай мовы і літаратуры). Працаваў выкладчыкам, перакладчыкам, рэдактарам, копірайтэрам. Першы вопыт працы з відэа ў якасьці аператара — у мультымедыйным часопісе CDMAG/34mag (www.34mag.net). Праект "Чалавек са сьцягам" — дэбют у дакументальным кіно.