III Майстроўню кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!» 03.10.2017 ― 07.10.2017.

Праграма Майстроўні складаецца з двух частак:

03.10.2017 і 04.10.2017 ― публічныя прэзентацыі № 33 альманаха «pARTisan», прысвечанага польскаму дакументальнаму кіно; а таксама беларускага выдання падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» аўтарства праф. Гражына Кэндзеляўскай.

05.10.2017 ― 07.10.2017 ― закрыты варштат выкладчыкаў Польскай вышэйшай кінашколы ў Лодзі ― праф. Гражыны Кэндзеляўскай і Славаміра Кальвінка.

У межах варштата 12 аўтараў(-ак) змогуць прэзентаваць і распрацаваць свае кінапраекты, абмеркаваць і адшукаць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

«Асабліва нас цікавяць праекты кароткаметражных дакументальных аўтарскіх фільмаў-расповедаў, працягласцю ад 5 да 15 хвілін, якія можна прэзентаваць як на фестывалях, так і ў інтэрнэце, ― распавядае каардынатарка праекта Іаланта Кільян. ― Мы шукаем прапановы для фільмаў, якія апісвалі б герояў і з’явы з Беларусі, з найбліжэйшага атачэння рэжысёра, калі камера можа здымаць жыццё зблізку або калі рэжысёр здымае важную падзею.»

Для ўдзелу ў III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!» неабходна:

  1. Спампаваць і запоўніць анкету.
    Па-беларуску/руску, па магчымасці таксама па-польску/англійску. Старонка (інфармацыйная) і сінопсіс/ паўстаронкі ― абавязковыя для запаўнення. Дадатковыя матэрыялы (трэйлеры, прэзентацыі ды інш.) вітаюцца: чым больш інфармацыі, тым большая магчымасць развіцця праекту і прадстаўлення яго спонсарам.
  2. Запоўненую анкету і ўсе дадатковыя матэрыялы даслаць на адрас 15minutesfilms@gmail.com.
  3. Спампаваць "Дапаможнік кінадакумэнталіста" праф. Гражыны Кэндзеляўскай

Усе падзеі III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў пройдуць у Прэс-клубе (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Падрабязнасці ― неўзабаве на 15minutesbelarus.net, partisanmag.by і ў facebook.

Медыяпраект «pARTisan»