_Сэмінары II сэрыя

Сэмінары кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў "15 хвілін: Беларусь!" 30.11 – 3.12.2012, Юзэфаў

Гэта ўжо другая частка польска-беларускіх спатканняў і працы над цыклам з дзесяці кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў. 2 сьнежня 2012 г. у Юзэфаве адбыўся першы публічны паказ найноўшага фільма, створанага ў рамках праекту „15 хвілін: Беларусь!” – "Алмаза" Віктара Аслюка.

3 сьнежня 2012 г. Мастацкая рада, у склад якой увайшлі Бэата Дзяновіч, Віктар Аслюк, Міхал Букаемскі, Ёланта Кільян, Марыя Змарч-Качановіч, Кшыштаф Капчыньскі, Анджэй Ціткаў, Ян Замойскі абралі для дафінансавання тры кінапраекты:

1. “Мужчына са сцягам” – Алесь Матафонаў/Багдан Арлоў

2. “Халасьцяк” – Вольга Дашук

Удзел у сэмінарах узялі выкладчыкі і кансультанты: Бэата Дзяновіч, Віктар Аслюк, Міхал Букаемскі, Овэ Рышой Енсэн (European Documentary Network, Капэнгаген), Мартына Лакуцееўска, праф. Гражына Кэндзеляўска, Марыя Змарч-Качановіч, Анджэй Ціткаў, Ян Замойскі.