_Праекты

_папярэдні
Віктар Корзун - "Палёт" (рабочая назва) – кансультацыя Анджэй Ціцькоў

Фільм базуецца на дакументальнай гісторыі імітацыі палёту на паветраным шары падчас фестывалю і вобразна распавядае пра лёгкасьць мары і складанасьць яе ажыцьцявіць, пра прагу свабоды і страх невядомасьці, пра мудрасьць надзейнасьці і хісткасьць летуценьняў, пра розную рэакцыю на падман.

Віктар Корзун  - рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, праектант кніжнай графікі для незалежных выдавецтваў. Сярод іншага – праекты музычных альбомаў Касі Камоцкай і dvd-плытак.  Скончыў мастацкую вучэльню імя  Глебава (1986 г.). Аўтар дызайн-канцэпцыі газэт “Свабода” (1990, 2004) і “Наша Ніва” (1990, 1996, Менск- Вільня). У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці тэлерэжысура. Стваральнік і супрацоўнік Беларускай асацыяцыі грамадскіх зьвязаў (Менск), Радыё “Балтыйскія хвалі” (Вільня), сябра таварыства вольных творцаў VivaFutura (Менск-Вільня). Аўтар фільмаў: "Уладзімір Караткевіч. Як сканаю..." (2011), "Пакута" (2009),  "Беларускі фронт або размовы аб мове" (2007), "Верыць толькі ветру. Чарнобыль, 20 год пасьля трагедыі" (2007), "Васіль Быкаў. Вяртаньне" (2004). Атрымаў III ўзнагароду ў катэгорыі “Кароткамэтражны фільм” за "Малы Пятро зь Вялікага Лесу або Добры дзень усім!” на Міжнародным фэстывалі ў Мюнхене (2005) і ўзнагароду ў катэгорыі ”Малабюджэтныя фільмы вялікага ўплыву” за фільм “Верыць толькі ветру. 20 год пасьля трагедыі” на Міжнародным фэстывалі экалягічных фільмаў "The Wildlife Vaasa", Фінляндыя.