"Дапаможнік кінадакумэнталіста" праф. Гражыны Кэндзеляўскай

„Дапаможнік кінадакумэнталіста” праф. Гражыны Кэндзеляўскай, Выдавецтва Бібліятэкі Вышэйшай Дзяржаўнай школы кіно, тэлевізіі і тэатру імя Леона Шылера. Лодская кінашкола ў 2012 годзе выдала ўнікальны падручнік, першы на польскім рынку дапаможнік для студэнтаў і рэжысэраў-кінадакумэнталістаў. Рыхтуецца яго беларуская вэрсія.

Гражына Кэндзеляўска – сцэнарыстка і рэжысэрка асветніцкіх і дакументальных фільмаў. Выпускніца факультэта графікі акадэміі мастацтваў у Кракаве. Выкладчыца Лодскай кіна-, тэле- і тэатральнай Вышэйшай школы, у 2006 г. атрымала тытул прафесаркі кінамастацтва.

Марыя Змарч-Качановіч, адна з найвыбітнейшых польскіх кінарэжысёрак:

„Кніга Гражыны Кэндзеляўскай пра кінадакументалістыку – выбітны падручнік, напісаны, можна сказаць, гадамі дыдактычнага досведу ў Лодскай кінашколе. Досведу, які даў плён у выглядзе студэнцкіх дакументальных эцюдаў, створаных пад яе мастацкай апекай і узнагароджаных дзясяткамі ўзнагарод па ўсім свеце. Гражына Кэндзеляўска, як ніхто, умее вучыць кінадакументалістыцы. Яе ўнікальная праграма, выкладзеная ў кнізе і ілюстраваная прыкладамі эцюдаў, задач, практыкаванняў, крок за крокам вядзе праз усе асноўныя пытаньні, якія паўстаюць перад кінематаграфістам-пачаткоўцам. Аўтарка фармулюе, класіфікуе, сістэматызуе, узгадвае пра тое, што ўжо паўстала ў дакументальным фільме. Гэта першая кніга такога кшталту ў Польшчы, надзвычай важная ў часы нечуванай папулярнасці гэтага кінагатунку”.

Казімеж Карабаш, рэдысёр, патрыярх польскага кіно, пішучы аб “Дапаможніку кінадакументаліста”, цытуе аўтарку кнігі:

<„У асновы дакументалізму ляжыць зацікаўленасць да людзей і свету. З гэтай зацікаўленасці часта паўстаюць важныя тэмы, ідэі, праблемы будучага фільму”. Я гарачы прыхільнік гэтага пункту гледжання. Натуральна, існуе шмат іншых прычын, з-за якіх рэжысёр прагне рэалізаваць свій фільм, але з а ў с ё д ы гэта рэха нейкіх назіранняў, перажыванняў ці эмоцый аўтара, рэха ц і к а в а с ц і да жыцця іншых людзей. Іншыя важныя пытанні, узнятыя у гэтай публікацыі – гэта старанная дакументацыя, добра распісаны сцэнарый, а самае галоўнае – здольнасць напісаць партрэт героя, які павінны ўключаць у сябе чэснасць і стараннасць”.