15 хвілін: Беларусь!

З 2011 года мы зладзілі двухразовыя Варштаты кароткамэтражнага дакумэнтальнага фільма “15 хвілін: Беларусь!”Мы абменьваліся досьведам. Польскія кінадакумэнталісты кансультавалі беларускія праекты дакумэнтальных фільмаў. Неакалькі з іх удалося рэалізаваць.

У 2016 - 2017 годзе мы рэалізуем праект “Польскі дакумэнтальны фільм на Беларусі – глыбіня вастрыні”, у рамках праекту апублікуем на беларускай мове падручнік “Дапаможнік кінадакумэнталіста” прафэсаркі Гражыны Кэндзеляўскай (Выдавецтва Бібліятэкі Вышэйшай Дзяржаўнай школы кіно, тэлевізіі і тэатру імя Леона Шылера, Лодзь, 2012), а таксама спэцыяльны нумар часопіса „pARTisan” аб польскай кінадакумэнталістыцы. Таксама мы плянуем зладзіць трохразовыя кінаварштаты.

Прадусар: Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi” (Асацыяцыя маладых творцаў “Да тэатра” (Познань)

 

Праект “Польскі дакумэнтальны фільм на Беларусі – глыбіня вастрыні” дафінансаваны сродкамі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.